Breaking News

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Breaking News » Мова беларусаў » Каб ацаніць ролю беларускага асяродка


Каб ацаніць ролю беларускага асяродка

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

Няма ніводнага народу, які б засяляў свой край сьпершапачатку, як і няма ніводнага народу, які б на працягу ўсяе свае гісторыі заўсёды насіў адно й тое самае імя. Найменьні народаў і дзяржаваў мяняліся пад уплывам перасяленьняў, унутраных асацыяцыяў, чужаземных заваёваў, зьмены пануючай дынастыі альбо веры, заснаваньня новага нацыянальнага цэнтра і г.п. 

Ю. Верашчака (псэўданім Вацлава Ластоўскага) задумаўся над тым, хто ў каго запазычвае? (Хто ў каго запазычвае?, “Крывіч”, № 6, Каўнас 1923, с. 24-31) Разглядаючы гістарычную мінуўшчыну й польска-беларускія ўзаемаўплывы, абапёрся на працы польскіх вучоных, м. ін. Б. Хлебоўскага.

“Трэба нам прыпомніць, што ад абраньня Ягайлы на караля польскага, у Кракаве пачала функцыянаваць яго прыбочная, літоўская канцалярыя, якая пісала ўсе дакуманты па беларуску, і, што, пераходзячы ад лаціны і нямеччыны да пісаньня ў сваей мове, палякі бралі жыўцом формы дакумантаў, юрыдычныя тэрміны і сказы з беларускай мовы. Урэшце прыпомнім пераклад Статуту Вял. Кн. Літоўскага з беларускай мовы на польскую, і тое, што тэрміналёгія беларуская была ўзята да польскага перакладу жыўцом у мову польскую.

Узяўшы ўсё гэта пад увагу мы зразумеем, які аграмадны запас лексычнага беларускага і украінскага матэрьялу быў прысвомлены палякамі ў працягу, ад ХІV да ХVІІ ст. Але польскія запазычаньні на ХVІІ ст. не спыніліся. І ў ХVІІІ ст. найбольшы культурны уклад ў польскую літэратуру зрабілі людзі ўзгадаваныя ў нашым краю.

Найбольшыя захваты беларускага лексычнага матэрьялу ў польскую мову прыпадаюць на ХІХ ст., калі палякі, утраціўшы палітычную незалежнасьць і будучы разьдзелены на тры часьці, паставілі сабе сьвядома заданьне, у мэтах збліжэньня ўсіх быўшых у межах Польшчы зямель, лучыць іх на грунце адзінай літэратуры. А дзеля гэтага пастаноўлена было дасканаліць польскую мову пры помачы ‘‘провінціяналізмаў’’. Як ведама найбольшы лік польскіх пісьменьнікаў ХІХ ст. былі родам з Беларусі... (...) Хоць за 500 летняе сужывецтва і ў нашу мову увашло шмат польскіх слоў.”

0

2

белар — укр — пол — чешск — рус.
вежа — вежа — wieża — věž — башня
горш — гірше — gorzej — horší — хуже
сшытак — зошит — zeszyt — sešit — тетрадь
падлога — підлога — podłoga — podlaha — пол
гадзiна — година — godzina — hodina — час
чырвоны — червоний — czerwienny — červený — красный
цэгла — цегла — cegła — cihla — кирпич
дзякуй — дякую — dziękuję — děkuji — спасибо
агрэст — агрус — agrest — angrešt — крыжовник
пекла — пекло — piekło — peklo — ад
цыбуля — цибуля — cebula — cibule — лук
злодзей — злодій — złodziej — zloděj — вор
жабрак — жебрак — żebrak — žebrák — нищий
бэз — бузок — bez — bez — сирень
зброя — зброя — broń — zbraně — оружие
ложак — ліжко — łóżko — lůžko — кровать
кат — кат — kat — kat — палач
шляхта — шляхта — szlachta — šlechta — знать
цывільны — цивільний — cywilny — civilní — гражданский
чакаць — чекати — czekać — čekat — ждать
вага — вага — waga — váha — вес

0


Вы здесь » Breaking News » Мова беларусаў » Каб ацаніць ролю беларускага асяродка